Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Парадак рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы ювелірных вырабаў вызначаны ў Беларусі

14.10.2019

Правілы рэалізацыі пілотнага праекта па маркіроўцы ювелірных вырабаў зацверджаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства фінансаў ад 15 жніўня 2019 года нумар 47, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце дадзены азначэнні асноўных тэрмінаў, названы спосабы і тэрміны маркіроўкі тавараў. Таксама апісваецца абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для нанясення і счытвання кодаў ідэнтыфікацыі.

Устанаўліваецца парадак рэгістрацыі ўдзельнікаў пілотнага праекта і ўпаўнаважаных органаў у аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме (АІС), а таксама парадак маркіроўкі, маніторынгу руху вырабаў, набыцця, вытворчасці і рэалізацыі знакаў абароны.

Акрамя таго, у правілах прадстаўлены склад і аб'ём звестак аб маркіраванай прадукцыі, змешчаных у інфармацыйных сэрвісах і даступных зацікаўленым асобам. Замацавана ўзаемадзеянне АІС з інфармацыйнымі сістэмамі ўпаўнаважаных органаў.

Як паведамлялася раней, пілотны праект рэалізуюць у Беларусі з 1 верасня 2019 года да 31 жніўня 2020-га на добраахвотнай аснове. Да яго падключаны міністэрствы фінансаў, па падатках і зборах, антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сувязі і інфарматызацыі і Дзяржаўны мытны камітэт. Маркіроўка складаецца са знака абароны і кода ідэнтыфікацыі.

Выдавецтва "Белбланкавыд" з'яўляецца аператарам АІС, доступ да сістэмы прадастаўляецца бясплатна.

Па выніках пілотнага праекта будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці ўвядзення на тэрыторыі Беларусі абавязковай маркіроўкі ювелірных вырабаў.

Крыніца: belta.by