Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь падрыхтавала прапановы па ўзаемадзеянні з РФ у сферы энергетыкі

13.11.2019

Беларусь падрыхтавала прапановы па ўзаемадзеянні з РФ у сферы энергетыкі. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга Беларусі па выніках сустрэчы міністра энергетыкі Беларусі Вктара Каранкевіча з расійскім калегам Аляксандрам Новакам.

"Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў энергетыцы, прапрацавалі пытанні па дарожных картах у электраэнергетычнай і газавай сферах", - адзначылі ў прэс-службе.

Па выніках сустрэчы беларускім бокам падрыхтаваны пакет дакументаў для далейшага разгляду прэм'ер-міністрам Беларусі.

Сустрэча прайшла з удзелам пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, прадстаўнікоў міністэрстваў энергетыкі Беларусі і РФ.

Крыніца: belta.by