Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі вывучаюць магчымасць стварэння холдынга на базе «Камунаркі»

11.12.2019

У Беларусі вывучаюць магчымасць стварэння холдынга на базе кандытарскай фабрыкі "Камунарка", паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Данчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацелася б бачыць у складзе холдынга ў першую чаргу "Слодыч", але ў цэлым структура абмяркоўваецца. Працуе Нацыянальная акадэмія навук. Вывучаны вопыт ААТ "Савушкін прадукт" у гэтай галіне", - сказаў Іван Данчанка.

На думку гендырэктара, для забеспячэння канкурэнтаздольнасці прадпрыемствам трэба адпавядаць сусветным тэндэнцыям для ўмацавання, росту аб'ёмаў вытворчасці. У прыватнасці, "Камунарка" плануе пашыраць вытворчыя плошчы. "Патрэбна новая пляцоўка або новы корпус на дзеючай пляцоўцы, каб было куды развівацца ў наступнай пяцігодцы. Цяпер мы ўваходзім у план дэталёвага планавання разам з "Мотавела", будзе развівацца прамысловая зона. Уздоўж вуліцы Трасцянецкай нам даюць магчымасць правесці рэканструкцыю плошчаў", - адзначыў ён. У перспектыве таксама плануецца будаўніцтва лагістычнага цэнтра.

Кандытарская фабрыка спецыялізуецца на выпуску шакаладу, цукерак, какава-парашку, вафель. Прадпрыемства мае больш чым стагадовую гісторыю. Вытворчыя магутнасці складаюць 30 тыс. т салодкай прадукцыі ў год (больш за 250 найменняў).

Крыніца: belta.by