Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларускія НПЗ могуць перапрацаваць у 2020 годзе 24 млн т нафты з РФ - кіраўнік «Белнафтахіма»

13.12.2019

Беларускія НПЗ (ААТ "Нафтан" і Мазырскі НПЗ) могуць перапрацаваць у 2020 годзе 24 млн т расійскай нафты, прадугледжаныя індыкатыўным балансам, паведаміў сёння журналістам старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У балансах - 24 млн т нафты. На гэты момант максімальна магчымы аб'ём, які мы можам забраць на перапрацоўку, - 24 млн т. Беларускія заводы ўжо даўно могуць перапрацаваць такі аб'ём", - адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Кіраўнік "Белнафтахіма" ўдакладніў, што апошнія гады аб'ём перапрацоўкі складваўся па-рознаму, у прыватнасці, перапрацоўвалася ў год 16 млн т, 18 млн т, 21 млн т нафты.

Андрэй Рыбакоў растлумачыў, што фактычны аб'ём перапрацоўкі будзе складвацца, зыходзячы са штомесячных і квартальных графікаў.

Як паведамлялася, Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўны баланс паставак нафты ў 2020 годзе ў Беларусь у аб'ёме 24 млн т. У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і РФ у баланс могуць уносіцца змяненні да 15 лістапада таго года, на які ўзгоднены баланс.

Крыніца: belta.by