Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі прапрацоўваюць стварэнне нацыянальнага агенцтва развіцця бізнесу

24.12.2019

У Беларусі прапрацоўваюць стварэнне нацыянальнага агенцтва развіцця бізнесу. Прадугледжваецца, што яно аб'яднае некалькі структур у прадпрымальніцкім асяроддзі. Аб гэтым 22 снежня ў праграме "Тыдзень" на СТБ паведаміў намеснік дырэктара - выконваючы абавязкі дырэктара Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) Дзяніс Мялешкін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Дзяніса Мялешкіна, прадугледжваецца, што нацыянальнае агенцтва развіцця "будзе займацца пытаннямі інвесціравання, дзелавога клімату не толькі з пункту гледжання замежнага, але і мясцовага бізнесу". Што датычыцца складу агенцтва, то размова ідзе аб НАІП, іншых структурах, напрыклад, Беларускім фондзе фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

З пачатку 2019 года НАІП працуе па сістэме праектнага офіса, гэта значыць за кожным праектам, інвестарам замацаваны спецыяліст. Аб'ём інвестыцый, які намаганнямі агенцтва ўдалося прыцягнуць у краіну за гэты час, складае каля $100 млн.

НАІП фарміруе своеасаблівую базу даных інвестараў. Пакуль у яе ўключаны тыя, што працуюць з агенцтвам. Чакаецца, што ў 2020 годзе яна стане рэспубліканскай. "Гэта база даных з магчымасцю пошуку, адбору - па аб'ёмах інвестыцый, галіновай прыналежнасці і гэтак далей. Мы падвяжам гэту сістэму да інтэрнэт-партала "Дарожная карта інвестара", - расказаў Дзяніс Мялешкін.

Крыніца: belta.by