Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Залаты запас Беларусі за год вырас да 42,2 т

14.01.2020

Залаты запас Беларусі за 2019 год вырас да 42,2 т (залатога эквіваленту), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага банка Беларусі.

За мінулы год залаты запас вырас на 1 т (на 1 студзеня 2019 года гэты паказчык складаў 41,2 т).

Залаты запас - гэта каштоўныя металы ў выглядзе банкаўскіх зліткаў, якія знаходзяцца ў веданні Нацыянальнага банка і з'яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі.

Наяўнасць залатога запасу падтрымлівае давер рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў да здольнасці Нацбанка і ўрада выконваць свае фінансавыя абавязацельствы і праводзіць манетарную палітыку. Таксама каштоўныя металы могуць быць выкарыстаны ў выпадку неабходнасці шляхам іх продажу, абмену альбо выкарыстання ў разліках.

Каштоўнасці залатога запасу захоўваюцца ў Цэнтральным сховішчы Нацбанка, а таксама размяшчаюцца на рахунках і ў дэпазітах за мяжой.

Крыніца: belta.by