Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Беларусі ў 2019 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн кв.м жылля

27.01.2020

У Беларусі ў 2019 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 4 млн 61,9 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля (у 2018 годзе - 3 млн 966,8 тыс. кв.м), паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 46,9 тыс. кватэр (у 2018-м - 46,5 тыс.)

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 619,1 тыс. кв.м, або 39,9 працэнта агульнага аб'ёму жылля. Для гэтай катэгорыі грамадзян з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1 млн 165 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах узведзена 1 млн 327,3 тыс. кв.м жылля, або 32,7 працэнта агульнай колькасці па краіне.

Як паведамлялася, у 2020 годзе трэба ўвесці 4 млн кв.м жылля. З гэтага аб'ёму для тых, хто стаіць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і будуецца з дзяржпадтрымкай, прадугледжана 984,13 тыс. кв.м.

Крыніца: belta.by