Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сістэма вымярэння тэлеаўдыторыі пачне працаваць у Беларусі да канца года

12.02.2020

Сістэма вымярэння тэлеаўдыторыі пачне працаваць у Беларусі да канца года. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч пасля нарады кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, на нарадзе Прэзідэнт Беларусі даручыў стварыць у краіне сістэму вымярэння тэлевізійнай аўдыторыі. Айчынны медыявымяральнік пачне працаваць да канца 2020 года, ён будзе вырашаць задачы для ўсяго рынку тэлевізійнай рэкламы і для ўсіх тэлевізійных прадуктаў", - расказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Якая кампанія зоймецца стварэннем сістэмы медыявымярэнняў, на нарадзе не абмяркоўвалася. "Прэзідэнт паставіў пытанне такім чынам, што тэлевізійныя каналы павінны самі прыняць рашэнне", - растлумачыў міністр.

Крыніца: belta.by