Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларусь і Польшча абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

28.02.2020

У Мінску 28 лютага адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Андрэя Раўкова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі. "Кіраўнік польскай дыпмісіі перадаў нядаўна назначанаму дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі віншавальнае пісьмо кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўла Солаха", - сказалі ў ведамстве.

Крыніца: belta.by