Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лукашэнка ўпэўнены ў неабходнасці актывізаваць дыялог з Грэцыяй на ўсіх узроўнях

26.03.2020

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грэцыі Кацярыну Сакеларопулу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што народы дзвюх краін маюць багатую шматвяковую гісторыю і культурную спадчыну, агульныя духоўныя каштоўнасці, якія ствараюць трывалы фундамент для пабудовы канструктыўных міждзяржаўных сувязей.

"Упэўнены ў неабходнасці актывізацыі двухбаковага дыялогу на ўсіх узроўнях. Веру, што адносіны паміж нашымі краінамі будуць развівацца на прынцыпах дружбы, узаемнай павагі, а таксама імкнення сумеснымі намаганнямі падтрымліваць і пашыраць меры бяспекі і даверу на еўрапейскім кантыненце", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кацярыне Сакеларопулу моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Грэцыі - міру і працвітання.

Крыніца: belta.by