Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Беларускія малочныя прадпрыемствы прайшлі сертыфікацыю для паставак у В'етнам

22.04.2020

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пры актыўным садзейнічанні пасольства Беларусі ў В'етнаме завяршыла працэс сертыфікацыі вытворцаў малака і малочнай прадукцыі ў В'етнаме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

Профільныя дзяржорганы дзвюх краін узгаднілі ўсе неабходныя дакументы для пачатку поўнафарматных паставак беларускіх малака і малочнай прадукцыі на рынак В'етнама. "Гэты крок даcць магчымасць айчынным прадпрыемствам пазбягаць абавязковай сертыфікацыі кожнай партыі пастаўляемай прадукцыі, спалучанай са значнымі часавымі і фінансавымі выдаткамі", - растлумачылі ў Мінсельгасхарчы.

Як чакаецца, гэта дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць магчымасці, якія прадастаўляюцца пагадненнем аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і В'етнамам, і, як вынік, павялічыць аб'ёмы экспарту беларускіх малака і малочных прадуктаў на в'етнамскі рынак.

Крыніца: belta.by