Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожынскага раёна!

15.03.2019

22 сакавіка 2019 г. з 12.00 да 13.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Курлыпа Аляксандра Міхайлавіча з жыхарамі Валожынскага раёна.

Па заканчэнні «прамой лініі» ў будынку райвыканкама з 13.00 да 14.00 адбудзецца прыём грамадзян.

Падчас «прамой лініі» і асабістага прыёму вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.

Спектр тэм, якія цікавяць Камітэт дзяржкантролю, разнастайны: ад пытанняў выкарыстання бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прамысловых, аграрных, будаўнічых, жыллёва-камунальных прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы да працы чыноўнікаў з грамадзянамі, развіцця аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму.

Звярнуцца на «прамую тэлефонную лінію» і задаць пытанне можна па тэлефоне: 54373.

Папярэдні запіс на асабісты прыём па тэлефоне: 55572, 55641.