Арганізатарам конкурсу з’яўляецца раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын». Мэта конкурсу – павышэнне прэстыжу сям’і і магчымасць творчага самавыражэння. У дэфіле прымуць удзел тэматычна аформленыя дзіцячыя каляскі, групы падтрымкі. Журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама І. У. Шакуном выбера пераможцаў.
Пазмагацца запрашаюцца сем’і (бацькі, іх сваякі, група падтрымкі) з дзецьмі ва ўзросце да 3-х гадоў. Абавязковая ўмова – прысутнасць малога ў калясцы.
Заяўкі на конкурс прымаюцца да 17 чэрвеня. Электронны варыянт дасылаецца на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., пісьмовы – прымаецца па адрасе: вул. Міру, д. 8. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 66349.
Для афармлення каляскі можна выкарыстоўваць любыя тэхналогіі і элементы, якія не будуць перашкаджаць руху ці ствараць нязручнасць дзіцяці. Забаронена карыстацца колючымі, рэжучымі, вострымі прадметамі, адкрытым полымем і гаручымі матэрыяламі. Усе творчыя рашэнні ажыццяўляюцца бацькамі за ўласны кошт.
Акрамя мастацкага падыходу да транспартнага сродку, вітаецца наяўнасць адпаведных касцюмаў у бацькоў, дзяцей, групы падтрымкі.

