Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

24 жніўня ў г. п. Івянец адбудзецца чарговае свята - конкурс «Гліняны звон»

12.08.2019

Шосты раз Iвянец прымае гасцей, удзельнікаў конкурсу «Гліняны звон». Толькі раз на тры гады збіраюцца майстры ганчарнай справы, каб паказаць сваё ўменне, спрыт і абмяняцца вопытам. Плануецца, што прыедуць майстры з васьмі раёнаў Мінскай вобласці, ужо заяўлена больш за сорак удзельнікаў.

На працягу трох гадзін, з 11.00 да 14.00 майстры будуць ляпіць з гліны і «тачыць» на ганчарным крузе, спаборнічаючы на хуткасць і якасць, тэхнічнасць і мастацкі ўзровень, захаванне народных традыцый.

На працягу ўсяго свята са сцэны будзе гучаць музыка. Выступяць калектывы Валожынскага і суседніх раёнаў.

Гасцей чакаюць атракцыёны, продаж сувеніраў, вырабаў з гліны, прадуктаў харчавання.

Пачатак у 11.00 па адрасе г.п. Івянец, вул. Прамысловая, 33.