Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З клопатам і ўвагай

09.12.2019

Дабрачынную акцыю з такой назвай правялі актывісты “Белай Русі”. З падарункамі ў ЦКРНіР і ТЦСАН завіталі намеснік старшыні раённай арганізацыі Ганна Канановіч, спецыяліст Людміла Прывал, юныя валанцёры.

Ва ўстанове адукацыі гасцей сустрэлі выхаванцы, педагогі і бацькі. З цёплымі словамі да іх звярнулася Г. М. Канановіч. Яна адзначыла, што «Белая Русь» ніколі не застаецца ўбаку ад добрых спраў, а тыя, хто прымаюць удзел у мерапрыемствах пад яе

эгідай, упэўнены: дарыць падарункі не менш каштоўна, чым самому атрымліваць прыемныя сюрпрызы. Вось і на гэты раз хлопчыкам і дзяўчынкам уручылі пакеты са сродкамі для ўласнай гігіены. Спецыяльны падарунак для цэнтра прыняла дырэктар Алеся Шпілеўская, яна выказала шаноўным гасцям словы ўдзячнасці. Пасля ўдзельнікі студыі “Звонкія галасы” гімназіі № 1 выступілі з невялікай канцэртнай праграмай.

У сацыяльнай установе адбылася сустрэча з выхаванцамі аддзялення дзённага знаходжання. Для іх падарункам сталі дыванкі для заняткаў спортам. Намеснік дырэктара Вольга Пракопчык адзначыла, што гэтыя карысныя рэчы абавязкова будуць выкарыстоўвацца падчас заняткаў па рухальнай актыўнасці. У зале ТЦСАН таксама гучала музыка, і салісткі Хрысціна Якутовіч, Ганна Місевіч, Ганна Шакун і Софія Пратасевіч радавалі прысутных сваімі спевамі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ, http://psl.by (фота аўтара)

Галерэя малюнкаў