Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З пажаданнямі здароўя

31.12.2019

Да хлопчыкаў і дзяўчынак, якія напярэдадні свята трапілі на лячэнне ў дзіцячае аддзяленне райбальніцы, таксама завіталі казачныя персанажы і  дабрачыннікі з падарункамі.

Навагодняе прадстаўленне для юных пацыентаў па традыцыі падрыхтавалі педагогі і выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Шаснаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак з радасцю прымалі віншаванні ад намесніка начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алены Мілюткінай, якая ў гэты дзень прадстаўляла яшчэ і РА «Беларускі дзіцячы фонд», галоўнага ўрача ЦРБ Альфрэда Нехвядовіча, начальніка райаддзела МНС Аляксандра Сівага. У першую чаргу на дадзеным мерапрыемстве гучалі пажаданні, што тычыліся здароўя. Як адзначыла галоўны педыятр Ірына Юхноўская, на шчасце, сярод захварэўшых “цяжкіх” няма. Гэта значыць, у забавах і гульнях прынялі ўдзел амаль усе. Непасрэдна ў палату Дзед Мароз са Снягуркай завіталі толькі да маленькай Яўгеніі, якой няма і годзіка. Госці баяліся напалохаць дзяўчынку, але тая трошкі здзівілася, калі яркі натоўп з’явіўся ў дзвярах, а падарункі ўвогуле прывялі маленькую прыгажуньку ў захапленне. Дарэчы, кожнаму ўдзельніку прадстаўлення дасталося ад гасцей свята адразу па чатыры цудоўныя падарачныя наборы.

Галерэя малюнкаў