Запрашаем прыняць удзел у IX Міжнародным фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў ім. М.Грушвiцкага (фартэпіяна, орган, фартэпіянныя дуэты, змешаныя ансамблі з удзелам фартэпіяна або органа)
Конкурс адбудзецца 22-24 красавіка 2020 года у аг.Ракаў Мінскай вобласці Валожынскага раёна (24 км.ад г.Мінска, Гродзенскi кірунак М6). Заяўкі прымаюцца да 31 сакавіка!
На адной канцэртнай пляцоўцы сустрэнуцца юныя музыканты з усіх куткоў Беларусі і замежжа. У рамках фестывалю-конкурсу плануюцца майстар-класы, канцэрты і круглы стол для педагогаў з членамі журы. Вас чакаюць спецыяльныя ўзнагароды, грашовыя прэміі і спецыяльныя прызы пераможцам ад партнёраў фестывалю-конкурсу, прадзюсарская падтрымка яркіх выканаўцаў, незабыўныя эмоцыі, матывацыя і натхненне.
Інфармацыю пра конкурс і ўсе змены можна знайсці на сайце http://rakov.esy.es/
Сачыце за навінамі і да сустрэчы на IX Міжнародным фестывалі-конкурсе маладых выканаўцаў ім. М.Грушвiцкага!

