Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«По итогам большого разговора с Президентом»

1 сакавіка 2019 года Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Падчас вялікай размовы ад жыхароў нашага раёна паступіў адзін зварот – ад Паўла Дзмітрыевіча Бераснева з вёскі Бузуны, які звярнуўся з пытаннем развіцця сельскіх тэрыторый.

У пісьме паведамляецца: “Другую зіму мы з сям’ёй жывём у доме без электрычнасці ў вёсцы Бузуны Ракаўскага сельсавета: участкі людзям раздалі, а інфраструктуру не падвялі. На 2018 год наш раён індывідуальнай забудовы, дзе больш за 100 дамоў, стаяў у плане, сродкі былі выдзелены. Аднак дзве дзяржаўныя арганізацыі не змаглі дамовіцца, хто з іх будзе плаціць экалагічную кампенсацыю за высечаныя пры пракладванні ліній дрэвы і хмызняк, таму электрычнасць не праводзіцца і да гэтай пары. Разам з суседзямі прайшлі ўсю вертыкаль чыноўнікаў – ад сельвыканкама да Мінаблвыканкама. Склалася такое ўражанне, што ўсе баяцца браць на сябе адказнасць, прыкрываюцца паперкамі і адпіскамі. Уласна кажучы, узнікаюць пытанні: па-першае, чаму на практыцы людзі, якія вырашылі кінуць горад і паехаць жыць у вёску, сутыкаюцца не з дапамогай з боку ўлады, а з праблемамі, якіх бы не было, калі б яны вырашылі проста купіць кватэру ў горадзе? Можа, ёсць сэнс перагледзець праграмы падтрымкі вёскі? Па-другое, як зрабіць так, каб чыноўнікі не чакалі каманды зверху, а бралі на сябе адказнасць за развіццё рэгіёну?”

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт па сутнасці звароту П. Д. Бераснева паведамляе: 29 снежня 2017 года па аб’екце “Інжынерныя сеткі і добраўпарадкаванне да раёна індывідуальнай забудовы вёскі Бузуны” атрымана праектна-каштарысная дакументацыя са станоўчым заключэннем дзяржаўнай экспертызы ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці” і перададзена для рэалізацыі РУП “Мінскэнерга”.

Згодна з раздзелам 5 пункта 4 Палажэння аб парадку фінансавання, праектавання, будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы, які зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня 2009 года № 983, функцыі заказчыка ажыццяўляюцца арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВАЭ “Белэнерга”.

Праектна-каштарысная дакументацыя па вышэйзгаданым аб’екце 1-й чаргі будаўніцтва (сеткі электразабеспячэння) перададзена ў 2018 годзе заказчыкам для будаўніцтва ў РУП “Мінскэнерга”.

26 лютага 2018 года на адрас Валожынскага райвыканкама паступіў зварот ад Маладзечанскіх электрычных сетак РУП “Мінскэнерга” з просьбай вырашыць пытанне аб выплаце і аб карэкціроўцы праектна-каштарыснай дакументацыі ў частцы прапарцынальнага падзелу выдаткаў па высяканні дрэў, а таксама кампенсацыйных выплатах на кожную чаргу будаўніцтва. ДУ “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Валожынскага раёна” прадаставіла заканадаўчую базу, дзе паказана, што кампенсацыйныя выплаты ажыццяўляюцца асобай, якая зацікаўлена ў выдаленні аб’ектаў расліннага свету ў тэрмін да пачатку правядзення работ.

27 сакавіка 2018 года згодна з заключаным дагаворам падраду паміж ДУ “УКБ Валожынскага раёна” і ДУП “Мінскае ПМС” пачалося будаўніцтва 2-й чаргі аб’екта (сеткі водаправода). Пры гэтым высветлілася, што будаўніцтва 1-й чаргі (сеткі электразабеспячэння), дзе заказчыкам выступае РУП “Мінскэнерга”, па стане на 27 сакавіка не распачата. У выніку сітуацыя перашкаджала своечасоваму будаўніцтву 2-й чаргі і наступных чэргаў аб’екта (сеткі водаправода, сеткі сувязі, добраўпарадкаванне), дзе заказчыкам з’яўляецца ДП “УКБ Валожынскага раёна”.

У сітуацыі, якая склалася, улічваючы адсутнасць фінансавай магчымасці РУП “Мінскэнерга” выканаць неабходныя работы і правесці выплаты, каб пазбегнуць зрыву тэрмінаў будаўніцтва аб’екта, ДУ “УКБ Валожынскага раёна” накіравала заяўку ў праектную арганізацыю з просьбай правесці карэкціроўку дакументацыі. З ліпеня па верасень 2018 года праектная арганізацыя ТАА “СолВектар-С” працавала над карэкціроўкай і падрыхтавала праект у Дзяржбудэкспертызу.

Аднак 4 верасня 2018 года на адрас упраўлення капітальнага будаўніцтва раёна паступае ліст з Маладзечанскіх электрычных сетак, дзе паведамляецца, што РУП “Мінскэнерга” распачне рэалізацыю праекта пасля поўнага забеспячэння мясцовымі органамі ўлады інжынернай падрыхтоўкі тэрыторыі.

Кардынальнае змяненне патрабаванняў з боку РУП “Мінскэнерга” прывяло да зацягвання будаўніцтва – давялося ізноў звярнуцца ў праектную арганізацыю за паўторнай карэкціроўкай, тым самым прыняўшы ўвесь аб’ём названых затрат на сябе. 6 лістапада ад праектнай арганізацыі ТАА “СолВектар-С” атрымана паведамленне аб адмове ў правядзенні карэкціроўкі.

На падставе вышэйпададзенага, пасля правядзення карэкціроўкі і атрымання станоўчага заключэння дзяржаўнай экспертызы ДРУП “Дзяржбудэкспертыза па Мінскай вобласці” праектна-каштарысная дакументацыя будзе перададзена для рэалізацыі ў РУП “Мінскэнерга”. Тэрмін заканчэння будаўніцтва аб’екта будзе вызначаны РУП “Мінскэнерга” ў адпаведнасці з графікам фінансавання аб’ектаў, зацверджаных Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.