Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Круковіч Яўген Міхайлавіч тэл. (8-01772) 55572, 55241

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю Валожынскага раённага выканаўчага камітэта (далей - райвыканкам) у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», кіраўніцтва і каардынацыю працы першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні і кіраўніка справамі райвыканкама, каардынуе дзейнасць:

  • аддзела ўнутраных спраў;
  • фінансавага аддзела;
  • аддзела арганізацыйна-кадравай работы;
  • кіравання справамі;
  • аддзела па арганізацыі мабілізацыйнай работы, сакрэтнага справаводства, бяспекі інфармацыі і грамадзянскай абароны;
  • інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскаму раёну;
  • ваеннага камісарыята;

Забяспечвае ўзаемадзеянне райвыканкама з раённым Саветам дэпутатаў, судом і пракуратурай Валожынскага раёна, банкамі, з вышэйстаячымі заканадаўчымі, выканаўчымі, судовымі і іншымі дзяржаўнымі органамі.

Курыруе пытанні кадравай палітыкі раёна, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, мабілізацыйную падрыхтоўку эканомікі раёна, з'яўляецца начальнікам зоны тэрытарыяльнай абароны, аднаасобным распарадчыкам крэдытаў па расходах, прадугледжаных у бюджэце і ў пазабюджэтных сродках, а таксама фінансава-гаспадарчай дзейнасці райвыканкама.

Узначальвае камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым.

Апошняя змена 01.08.19