Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Намеснікі старшыні райвыканкама

Першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Чычкiн Уладзімір Сяргеевіч

т.55-441

Узначальвае кіраванне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной гаспадаркі, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, аховы навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогіі, пытанні фермерскіх гаспадарак, асабістых гаспадарак грамадзян, садовых таварыстваў;

Курыруе дзейнасць:

  • сельскагаспадарчых арганізацый раёна;
  • землеўпарадкавальнай службы райвыканкама;
  • Валожынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Валожынская райаграпрамтэхніка»;
  • дзяржаўнай установы «Валожынская раённая ветэрынарная станцыя";
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Валожынскі льнокамбінат»;
  • дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Валожынскі лясгас»;
  • дзяржаўнай установы «Валожынская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводству, каранціну і ахове раслін»;
  • дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм «Валожынскае ПМС»;
  • Валожынскага філіяла рэспубліканскага унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе "Мінскае племпрадпрыемства";
  • Валожынскага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечанскі малочны камбінат»;
  • адкрытага акцыянернага таварыства «Валожынскае аграпрамэнерга»;
  • Валожынскага раённага філіяла УП «Мiнаблаграхiмiзацыя».
  • Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацыях.
  • Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі па пытаннях работы аграпрамысловага комплексу, у сферы прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскiм аб'яднаннем «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», прафсаюзамі аграпрамысловага комплексу.

sokolovskaya copyНамеснік старшыні райвыканкама Сакалоўская Іна Аляксееўна

к. 307, т.55642

Забяспечвае аналіз, распрацоўку і ўкараненне агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

Курыруе пытанні развіцця эканомікі, падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці, маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці раёна, а таксама працу па ўключэнню ў гаспадарчы абарот нявыкарыстанай маёмасці), прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, гандлю, паслуг насельніцтву, знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, развіцця прамысловасці раёна, у тым ліку паліўнай галіны, лагістычных цэнтраў, сувязі і інфарматызацыi, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), рэкламы, збору, перапрацоўкі і ўтылізацыі другаснай сыравіны.

Курыруе дзейнасць:

  • аддзела эканомікі;
  • упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў працы і заработнай платы);
  • камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання»;
  • Валожынскага райпо.

Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • аддзел статыстыкі Валожынскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці;
  • органы дзяржаўнага страхавання (прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскаму раёну і інш.);
  • банкі (ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення ААТ «АСБ Беларусбанк», РЦК № 14 у г.Валожын ААТ «Белаграпрамбанк» - Мінскае абласное ўпраўленне);
  • Валожынскі філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Мінаблпаліва»;
  • РВУ газавай гаспадаркі «Валожынрайгаз» (у частцы аказання паслуг насельніцтву);
  • Валожынскі РВЭС Мінскага філіяла "Белтэлекам";
  • Валожынскі РУПС Мінскага філіяла РУП «Белпошта»;
  • філіяла «Аўтамабільны парк №14» ААТ «Мінаблаўтатранс» (у частцы аказання паслуг)
  • дзейнасць прадпрыемстваў прамысловасці раёна.

Кіруе камісіямі:

  • па кансервацыі асноўных сродкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Валожынскага раёна;
  • па ўпарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў і іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Валожынскага раёна;
  • па забеспячэнні ўключэння ў гаспадарчы абарот маёмасці;
  • па падрыхтоўцы і арганізацыі правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва;
  • па рабоце з маёмасцю, накiраванай у даход дзяржавы;
  • па ліквідацыі запазычанасці і своечасовай выплаце заработнай платы;
  • па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • камісіяй для правядзення конкурсаў і працэдур запыту цэнавых прапаноў.

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы», Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь» .

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі ў сферы крэдытнай палітыкі, інвестыцый, навукі, дзейнасці банкаў, бізнес-саюзамі і аб'яднаннямі прадпрымальнікаў, грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў», арганізацыямі прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, прафсаюзамі прамысловасці і паліўна-энергетычнай сферы.

Каардынуе працу сельскіх і Івянецкага пасялковага выканаўчых камітэтаў, структурных падраздзяленняў райвыканкама, раённых арганізацый па распрацоўцы і рэалізацыі праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.


balinovНамеснік старшыні райвыканкама Балінаў Ігар Анатольевіч

к. 407 т. прыёмнай 55491, т.55541

Курыруе пытанні будаўнічага і дарожнага комплексу, транспарту і камунікацый, жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, энергетычнай галіны, надзвычайных сітуацый, абароны насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, прыдарожнага сэрвісу (у частцы АЗС), ажыццяўляе куратарства дзейнасці:

  • аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама;
  • аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама;
  • ІБКУП «УКБ-Валожын»;
  • падрадных будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацый (ААТ «ПМК-188», філіял «Валожынскае РСУ» ААТ «Унiверсалрэмбуд», ДУП «Валожынскае ПМС» - у частцы падраднага будаўніцтва);
  • дарожных будаўнічых і эксплуатацыйных прадпрыемстваў (філіял КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ-167», ДЭУ-61 ЛДД-612, ДЭУ-61 ЛДД-613, ДЭУ-61 ЛДД-614,);
  • РУП "Валожынскі жылкамунгас";
  • РВУ газавай гаспадаркі «Валожынрайгаз» (будаўніцтва і эксплуатацыя сетак);

Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • арганізацыі будіндустрыі;
  • Валожынскія раённыя электрычныя сеткі РУП «Мінскэнерга»;
  • Валожынскі ўчастак філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга»;
  • Валожынскую раённую інспекцыю філіяла «Энерганагляд" РУП "Мінскэнерга";
  • Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях;
  • Валожынскае бюро Маладзечанскага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
  • філіял "Аўтамабільны парк №14" ААТ "Мінаблаўтатранс";
  • чыгуначныя станцыі (Багданава, Валожын);

Кіруе камісіямі:

  • па надзвычайных сітуацыях;
  • па бяспецы дарожнага руху;
  • па крэдытаванні і субсідзіраванню грамадзян;
  • па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў індывідуальнага будаўніцтва;
  • па выбары зямельных участкаў;
  • па падрыхтоўцы да працы ў асенне-зімовы перыяд.

Каардынуе працу грамадскіх жыллёвых камісій.

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі ў сферы архітэктуры, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, надзвычайных сітуацый, Валожынскім раённым саветам рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах», прафсаюзамі будаўнічага комплексу, жыллёвага і камунальнай гаспадаркі.


0205201801

Намеснік старшыні райвыканкама Шакун Ігар Уладзіміравіч

к.306, т. прыёмнай 55572, т. 55341

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі, аховы здароўя, спорту, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, гуманітарнай дзейнасці, працы, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

Курыруе дзейнасць:

  • аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
  • аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама (акрамя пытанняў працы і заработнай платы);
  • ваеннага камісарыята Валожынскага раёна;
  • дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя Валожынскай раённай газеты «Працоўная слава»;
  • дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй»;
  • грамадскіх аб'яднанняў і моладзежных арганізацый;
  • Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Курыруе пытаннi, аднесеныя да дзейнасці райвыканкама:

  • Валожынскі раённы аддзел Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Валожынскі філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінаблкінавідэапракат»;
  • установа аховы здароўя "Валожынская цэнтральная раённая бальніца";
  • дзяржаўная ўстанова «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • установы аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння.

Забяспечвае каардынацыю і кантроль за інвестыцыйнай дзейнасцю ў частцы замацаваных сфер дзейнасці і курыруемых арганізацыях.

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі ў сферы ідэалогіі, грамадска-палітычнай інфармацыі, культуры, маладзёжнай палітыкі, адукацыі, фізічнай культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, рэлігіі, нацыянальнасцяў, а таксама забяспечвае узаемадзеянне з Валожынскім раённым аб'яднаннем прафсаюзаў, Валожынскай раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, са сродкамі масавай інфармацыі, галіновымі прафсаюзамі, палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі і аб'яднаннямі сацыяльна-культурнай сферы, моладзежнымi арганізацыямі.

Арганізуе на тэрыторыі раёна працу па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны", праграм зніжэння злачыннасці, карупцыйных злачынстваў, папярэджанні п'янства і алкагалізму, правядзенне грамадска-масавых мерапрыемстваў, падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў мясцовых Саветаў Дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Кіруе:

  • камісіяй па справах непаўналетніх;
  • каардынацыйным Саветам па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па абароне дзяцей у няўдалых сем'ях";
  • каардынацыйным Саветам па справах моладзі;
  • прызыўной камісіяй;
  • камісіяй па аказанні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;
  • раённым Саветам працоўных і сацыяльных пытанняў;
  • раённым штабам добраахвотных дружын;
  • Саветам грамадскіх пунктаў аховы правапарадку;
  • камісіяй садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях;
  • назіральнай камісіяй;
  • камісіяй па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні;
  • камісіяй па прафілактыцы і папярэджанні карупцыйных правапарушэнняў;
  • конкурснай камісіяй па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
  • раённай міжведамаснай камісіяй па прафілактыцы суіцыдаў
  • камісіяй па прафілактыцы вытворчага траўматызму і вытворчага захворвання пры Валожынскім райвыканкаме;
  • каардынацыйнай радай па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый па Валожынскаму раёну;
  • міжведамасным каардынацыйным Саветам па барацьбе з туберкулёзам;
  • міжведамасным Саветам па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і венерычных хвароб Валожынскага раёна.

bogatirevaКіраўнік спраў райвыканкама Багатырова Вольга Сяргееўна

к.302, т. 55641

Курыруе гаспадарчы блок пытанняў дзейнасці выканаўчых камітэтаў раёна.

Курыруе дзейнасць:

  • кіравання справамі;
  • сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • аддзела запісу актаў дзяржаўнага стану;
  • дзяржаўнай установы «Валожынскі раённы архіў».

Ажыццяўляе кантроль за выкананнем структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама і раённымі арганізацыямі устаноўленага парадку ўнясення пытанняў на разгляд выканаўчага камітэта.

Адказвае за распрацоўку і кантроль за выкананнем рэгламенту раённага выканаўчага камітэта.

Кіруе адміністрацыйнай камісіяй.

Забяспечвае рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб мерах па далейшай дебюракратизации дзяржаўнага апарату", узаемадзеянне райвыканкама з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі Валожынскага раёна, Мінскай вобласці па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі кіравання справамі.

Апошняя змена 23.01.2019