Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Шаноўныя чытачы, запрашаем Вас да ўдзелу ў мастацкiм конкурсе для школьнiкаў «Выразанкi»!

21.05.2020

"Выразанкі" - гэта магчымасць вярнуцца ў казачны сусвет дацкага пiсьменнiка Ханса Крысцiяна Андэрсена i па-новаму асэнсаваць даўно вядомыя творы. I, канешне, укацiць у лета на новым ровары!

Конкурс звяртаецца да твораў знакамiтага дацкага казачнiка Х.К. Андэрсена. У 2020 годзе адзначаецца 215 гадавiна са дня нараджэння вялiкага пiсьменнiка, аўтара мноства казак.

Мы запрашаем школьнiкаў ва ўзросце 7 – 15 гадоў стварыць свае творчыя пераасэнсаваннi адной з мноства казак Х.К. Андэрсена. Гэта можа быць малюнак, анiмацыя, жывапiс, калаж цi нават выразанка – любiмы занятак пiсьменнiка. Фантазiя – гэта адзiнае абмежаванне!

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 11 мая па 7 чэрвеня 2020 года. Звяртайцеся да бібліятэкараў, мы Вам дапаможам прайсці рэгістрацыю для ўдзелу ў конкурсе.

Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў у двух узроставых катэгорыях (7 – 11 гадоў i 12 – 15 гадоў). Пераможцы будуць абвешчаны 22 чэрвеня 2020 года. Пераможца ў кожнай узроставай групе атрымае новы дацкi ровар – Kildemoes!

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца на сайце https://www.dki.lv/конкурс/