Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Патрыятычная гадзіна «Памяць вогненных гадоў»

22.04.2019

21 красавіка ў Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна "Памяць вогненных гадоў", прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА "СШ № 1 г. Валожына".

Вядучая мерапрыемства - загадчыца аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі Журкевіч А. П. распавяла прысутным аб тым, як была вызвалена Беларусь, горад Валожын. Вучні пазнаёміліся з гістарычнымі помнікамі, узведзенымі на тэрыторыі Валожынскага раёна ў гонар тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля вызвалення нашай зямлі. Вялася гаворка і пра трагічны лёс Хатыні, іншых беларускіх вёсак, сярод якіх і вёскі нашага раёна, аб людскіх стратах, якія сталі самым цяжкім і беззваротным, аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі і Валожынскага раёна. Падчас віктарыны "Сцяжынкамі вайны" падлеткі замацавалі і пашырылі веды аб гераічным подзвігу беларускага народа. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.