Гэта юбілейная дата ўздымае вялікую хвалю грамадскага і навуковага інтарэсаў да гісторыі мінулай вайны, абуджае гістарычную памяць пра тое, якой цаной дасталася беларускаму народу Перамога. Івянецкая гарпасялковая бібліятэка таксама прымае ўдзел у святкаванні. Супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава “Навечна ў сэрцы народа”, а 04 мая 2019 праведзены урок гістарычнай памяці “Імёны на абелісках”. На мерапрыемства былі запрошаны дзеці з выхавальнікам В.А.Сабалеўскім з Івянецкага дома-інтарната.
У пасёлку Івянец ёсць месцы, якія нагадваюць аб ахвярах той вялікай вайны. Пад час урока бібліятэкар Солтан І.А. падрабязна распавёў аб помніках ахвярам вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашага раёна і пасёлка Івянец…
Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскай бібліятэчнай патрыятычнай акцыі-марафона 75 крокаў да вызвалення.

