Супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі ў рамках сацыяльнага праекта “Калідорныя дзеці “ наведалі сямейны інтэрнат па вуліцы Пушкіна ў райцэнтры. Мерапрыемства, падрыхтаванае да Міжнароднага дня сям’і, пачалося з выставы “Сямью з’яднае мудрасць кніг”, дзе была прапанавана літаратура як для бацькоў, так і для маленькіх чытачоў. Бібліятэкары расказалі прысутным пра свята і яго гісторыю, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра сям’ю. Не абышлося без вясёлых загадак пра членаў сям’і, якія дзеці з задавальненем адгадвалі.

