Шмат твораў розных жанраў напісана пра ваенныя падзеі 1941-1945 гадоў. Гэта творы Я. Коласа, Я. Купалы, В. Быкава, І. Чыгрынава, А. Адамовіча, І. Навуменкі, П. Броўкі і іншыя. Каб жыць – трэба памятаць, каб памятаць – трэба ведаць. І найлепшай крыніцай памяці з’яўляюцца кнігі.
7 чэрвеня ў Суднікаўскай сельскай бібліятэцы пачала дзейнічаць ілюстрацыйная кніжная выстава “Чытаем кнігі пра вайну ”. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з мастацкай літаратурай на ваенную тэматыку, а кнігу, якая найбольш зацікавіла, узяць пачытаць на дом.