Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Кіналента памяці»

19.06.2019

19 чэрвеня адзначаецца 95-годдзе з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, які з’яўляецца адным з найбольш знакавых і вядомых празаікаў Беларусі.

Вялікая Айчынная вайна карэнным чынам паўплывала на фарміраванне асобы творцы, яго цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. У быкаўскіх франтавых аповесцях знайшло адлюстраванне амаль усё, што самому пісьменніку давялося перажыць на вайсковым шляху. Скразным матывам яго аповесцяў можна лічыць, несумненна, матывы выбару паміж дабром і злом. Такія творы як «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Здрада», «Трэцяя ракета», «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Сотнікаў» і інш. прынеслі пісьменніку сапраўдную вядомасць і папулярнасць як у краіне, так і ў свеце.

Творчасць Васіля Быкава стала значнай з’явай у нацыянальнай літаратуры. Таму яна не магла не прыцягнуць увагу іншых творцаў і не натхніць іх на стварэнне сваіх твораў мастацтва, якія б адлюстроўвалі як саму асобу пісьменніка, так і значнасць яго твораў. Філасофская, высока псіхалагічная проза Быкава сама прасілася на вялікі экран. Па яго сцэнарыях пастаўлены шматлікія кінафільмы: «Трэцяя ракета»,  «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Воўчая зграя», 3-х серыйны тэлефільм «Доўгія вёрсты вайны» і інш.

Рацыянальна выкарыстоўваючы вітрыны вокнаў для арганізацыі экспазіцый рознага зместу, бібліятэка пашырыла сваю інфармацыйную прастору, зрабіла "крок на вуліцу", насустрач новым патэнцыйным чытачам. На працягу чэрвеня ў вокнах  Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі экспануеца выстава “Кіналента памяці”, дзе творы празаіка прадстаўлены ў выглядзе кіналенты.