Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурны падворак Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працаваў на фестывалі культур «Ракаўскі фэст - 2019»

26.08.2019

У рамках фестывалю культур “Ракаўскі фэст - 2019” Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка ладзіла акцыю “Чытаем класікаў беларускай літаратуры разам!”. Удзел у акцыі  прынялі больш за 70 чалавек, якія чыталі вершы з прапаноўваемых бібліятэкарамі картак, таксама вершы можна было выбраць са зборнікаў прадстаўленых на кніжнай  выставе, а некаторыя чыталі вершы з уласных мабільных тэлефонаў.

У акцыі прыняў удзел і пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка, сумесна з Ракаўскай сельскай бібліятэкай  прадставілі на свяце і разгорнутую выставу-экспазіцыю “Валожыншчына – мой родны край”, якая была прысвечана нашым таленавітым землякам – паэтам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам, чыя творчасць, чый талент служылі і служаць выхаванню пачуцця любові да Айчыны, адданасці сваёй малой радзіме. Асобна была выдзелена выстава “Родам з ракаўскага краю”.

Для дзяцей бібліятэкары аформілі пляцоўку “Пачытаем - памялюем”, дзе ўсім жадаючым дзяцям прапаноўвалася магчымасць адпачыць і памаляваць.