Была аформлена кніжная выстава “Сцяжынкамі роднага краю”. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя “Зямля Валожынская, родная зямля!”. Мерапрыемства наведалі вучні 10-х класаў СШ №1 г.Валожына.
222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
2 верасня ў канферэнц-зале Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў урок–падарожжа да Дня ведаў. Тэмай урока сталі выдатныя словы беларускага песняра Я.Купалы “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі прысвяцілі мерапрыемства прыгожай, непаўторнай беларускай зямлі, яе жыхарам. Прысутныя змаглі зазірнуць у далёкія таямніцы беларускай гісторыі і культуры. Вялася размова і аб нашым родным краі – Валожыншчыне, аб яе гісторыі, сучасным становішчы, аб тых справах і людзях, якімі мы можам ганарыцца і якіх павінны ведаць і памятаць.
Была аформлена кніжная выстава “Сцяжынкамі роднага краю”. Дэманстравалася мультымедыйная прэзентацыя “Зямля Валожынская, родная зямля!”. Мерапрыемства наведалі вучні 10-х класаў СШ №1 г.Валожына.