У 2019 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў горад Слонім Гродзенскай вобласці - адзін з самых старажытных на беларускіх землях, старажытны цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.
Дзякуючы кіраўніцтву аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама супрацоўнікі Дзяржаўнай установы “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” мелі магчымасть 1 верасня наведаць святочныя мерапрыемствы ў горадзе-сталіцы свята.
Намеснік дырэктара Настасся Пахолка і загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вікторыя Трахімовіч прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця помніка Льву Сапегу, пасля якога адбылося шэсце ўдзельнікаў свята па цэнтральных вуліцах Слоніма да галоўнай сцэны, дзе разгарнулася ўрачыстая цырымонія адкрыцця свята "Зямля мая беларуская" - мастацка-гістарычная дзея, пабудаваная на яркіх падзеях гісторыі рэгіёна. Бібліятэкары прынялі ўдзел у акцыі “Асоба і творчасць”, наведалі пляцоўку нацыянальных літаратур “Дыялог літаратур – дыялог культур”, алею інтэрактыўных пляцовак “Кнігам-юбілярам прысвячаецца” і бібліятэчную алею, выставу-продаж тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў Гродзенскай вобласці і шмат іншых тэматычных пляцовак.
Вельмі сімвалічна, што ў гэты святочны дзень адбылося і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыяльнай культуры”, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўная ўстанова “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”. Сярод лаўрэатаў – Настасся Пахолка, аўтар краязнаўчага турыстычнага маршрута “Ракаўскі шлях”, галоўная задача якога - пазнаёміць экскурсантаў з асноўнымі славутасцямі Ракава. Узнагароджанне проводзілі першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Карчэўская Наталля Уладзіміраўна і намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліяэка Беларусі” па інфармацыйным рэсурсам Кузьмініч Таццяна Васільеўна. Сапраўдным падарункам для прысутных стала выступленне беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
На свяце аб’явілі, які беларускі горад будзе сутракаць ХХVII Дзень беларускага пісьменства. У 2020-м вялікае свята беларускай кнігі, слова, пісьменнікаў і чытачоў прымуць Бялынічы Магілёўскай вобласці.
На фота Настасся Пахолка з намеснікам дырэктара Нацыянальнай
бібліяэкі Беларусі Таццянай Васільеўнай Кузьмініч.
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу
Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

