Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Планаванне: арыенціры на поспех»

03.12.2019

Вытворчая нарада бібліятэчных работнікаў Валожынскага раёна  “Планаванне: арыенціры на поспех” адбылася 28 лістапада на базе  Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Адкрыла нараду дырэктар ДУ “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка” Марыя Зыгмундаўна Шынгер, яна адзначыла актуальнасць работы бібліятэк па выкананні кантрольных паказчыкаў, добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый,  агучыла спектр асноўных пытанняў будучага года і патрабаванні да складання планаў і справаздач.

Намеснік дырэктара Настасся Ваільеўна Пахолка пазначыла асноўныя напрамкі дзейнасці бібліятэк  ў 2020 годзе, дала рэкамендацыі, як правільна пабудаваць сваю работу ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця грамадства, пазнаёміла з асноўнымі краязнаўчымі датамі ў жыцці Валожынскага раёна,  рэкамендавала асабліва значныя даты і падзеі 2020 года,  якія не павінны застацца без увагі.

          Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Вікторыя Васільеўна Трахімовіч   правяла інструктаванне па мерах бяспекі на лёдзе паводле главы 6 "Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь", дала рэкамендацыі па арганізацыі працы у рамках рэалізацыі Комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнага абароту наркотыкаў, прафілактыкі іх спажывання; Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Валожынскага раёна; Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека РБ”.

          Бібліёграф  Родзевіч Інна Дзмітрыеўна  выступіла з кансультацыяй па гадавому плану і справаздачы на ​​тэму «Інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне», асаблівую ўвагу надаўшы пытанню арганізацыі краязнаўчага даведачна-бібліяграфічнага апарата. З інфармацыяй па падрыхтоўцы да справаздачы за 2019 год па камплектаванню фондаў выступіла загадчыца аддзела камплектавання і арганізацыі адзінага фонда Журкевіч Алла Леангінаўна.