Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Памяць – лепшая ўзнагарода героям!

11.05.2019

Выстаўка пад такой назвай адкрыта ў ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” да Дня Перамогі.

Аснову экспазіцыі склалі матэрыялы, што папоўнілі фонды музея ў межах праекта “Слаўныя людзі Івянца”. Дакументы, фотаздымкі, узнагароды, асабістыя рэчы распавядаюць пра жыццё і подзьвіг нашых землякоў ветэранаў Другой сусветнай вайны.

Леанід Аляксандравіч Іванькоў, Леанід Андрэевіч Вечар, Фёдар Лазаравіч Гольдшмідт, Уладзімір Данілавіч Градоўкін, Аляксанд Міхайлавіч Салаўёў – на прыкладзе лёсу гэтых людзей мы ўзгадваем гады ліхалецця і мірнай працы.

18 мая 2019 г. у 15.00 музей запрашае на вечар памяці “Памяць – лепшая ўзнагарода героям!”