Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

3 лістапада 2019 г. Івянец наведала Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс са сваім мужам і дзвюма сабакамі

04.11.2019

3 лістапада 2019 г. Івянец наведала Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс са сваім мужам і дзвюма сабакамі Спаркі і Кэсідзі. Суправаджалі яе заснавальнікі міжнароднага грамадскага аб’яднання “Волюнтас” Галіна і Фрэнк Шварц. Знаёмства з Івянцом пачалося з экспазіцыйных залаў Івянецкага музея традыцыйнай культуры. Адкрыццём для іх стала імя Бенедыкта Тышкевіча, уражаны былі івянецкай керамікай. Пасля наведвання музейных майстэрань яны больш даведаліся пра традыцыйныя беларускія рамёствы. Пасля шпацыру па івянецкіх вуліцах кавярня “У францысканаў” парадавалала смачнай кавай і гарбатай. А наведванне дома Ф.Пупко стала завяршальнай кропкай вандроўкі па нашаму мястэчку. На памяць аб наведванні Івянца дырэктар музея Валянціна Адамовіч падаравала спадарыні Жаклін Музейны альбом “Гісторыя і памяць малой радзімы” , цацку – свістульку і традыцыйную ляльку. У адным з інтэрв’ю Джэкі сказала, што “хацела бы аб’ездзіць усю Беларусь”. Нам прыемна, што адным з першых месцаў быў абраны Івянец.