Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паэзіі і музыкі спатканне

29.11.2019

"Паэзіі і музыкі спатканне" - так  называлася літаратурна-музычная сустрэча, якую  ладзілі ў імправізаванай зале фае  Валожынскага раённага цэнтра культуры ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” . 

 

Вершы “рунеўцаў” чыталі як самі аўтары, так і  супрацоўнікі раённага цэнтра культуры і цэнтральнай раённай бібліятэкі.  Цудоўнай аздобай паэтычным радкам стала жывая музыка. Вершы гучалі пад акампанімент Дзмітрыя Завацкага (гітара), Вольгі Віршыч (цымбалы) , Ангеліны Пекар і Яўгеніі Карповіч  (скрыпкі), а таксама пад музычныя фанаграмы.  Прагучалі таксама песні па словы Міхася Курылы “Дзве зоркі” (у запісу) і  Зінаіды Гасціловіч “Песняру беларускай зямлі”  ў выкананні аўтара музыкі Дзмітрыя Краскоўскага.

 Такое паэзіі і музыкі спатканне, якое  вельмі спадабалася прысутным,  паклала пачатак цыклу падобных сустрэч у  будучым.

                                                                             Валянціна Гіруць-Русакевіч,

                                                   кіраўнік народнага літаратурна- мастацкага

                                                   аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК.