Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

  Да 100-годдзя земляка

17.12.2019

14 снежня ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” удзельнікі гэтай творчай суполкі ладзілі пазнавальна-ўшанавальную сустрэчу “Ракаўскі летапісец”  - да 100-годдзя з дня нараджэння нястомнага краязнаўцы, настаўніка,   адданага сына роднай  старонкі, творчага нераўнадушнага чалавека Васіля Пятровіча Налецкага.

На пачатку мерапрыества   запалілі свечку ля яго партрэта і ўсе стоячы ўшанавалі светлую памяць слаўнага земляка.  Вядучыя –Валянціна Гіруць-Русакевіч і Святлана Журавец – пазнаёмілі прысутных з біяграфічнымі звесткамі, расказалі аб вялікай краязнаўчай дзейнасці Васіля Пятровіча. А тыя, хто ведаў і памятае яго, як, напрыклад , Марыя Антонаўна Шакун, падзяліліся сваімі ўспамінамі аб незабываемых сустрэчах з гэтым неардынарным чалавекам, на прыкладзе жыцця якога і сёння можна (і трэба!) вучыцца пазнаваць і шанаваць родную спадчыну.