Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Клуб «Верас» прыехалі ў Івянец

25.02.2020

Клуб пажылых людзей «Верас», што існуе пры РЦК, запрасілі выступіць івянчане. На сцэне мясцовага Дома культуры валожынцы паказалі праграму «Гады – не бяда», якая працягвалася амаль дзве гадзіны. Ларыса Дзмітрыеўна Гладчанка ў вершаванай форме расказала, каго аб’яднаў клуб «Верас» і чым там займаюцца ветэраны працы. Жыхарам Івянсамадзейныя артысты паказалі лепшыя нумары са свайго рэпертуару. Выступалі вакальная група, салісты, дуэты, трыа і квартэт. Віталі артыстаў шчырымі апладысментамі. Асабліва шмат іх дасталося мужчынскаму трыа ў складзе Рыгора Гладчанкі, Антона Таўгяня і Іосіфа Сухавецкага, якое выканала песню «Галіна». На ўра прымалі песні ў выкананні Людмілы Санталавай, Людмілы Нахай, Марыі Галоўчыц, Ларысы Гладчанкі і іншых выканаўцаў. На памяць пра першую сустрэчу артыстам засталіся грамата, керамічная ваза з надпісам «Клуб «Верас» Івянец» і кветкі. У той дзень у Доме культуры сабраліся каля 100 чалавек. Былі сярод іх і прадстаўнікі мясцовага аб’яднання пажылых людзей, якім было чаму павучыцца ў сваіх равеснікаў. Цёплыя словы адрасавалі гасцям старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Т. Я. Ліпніцкая, дырэктар ДК С. І. Бурачэўскі і старшыня ветэранскай арганізацыі А. П. Нядвецкая. Праважалі артыстаў стоячы і запрашалі прыязджаць яшчэ.