Address:

222357, Minsk, Svobody square, 2

Reception phone number:

+375 (1772) 5-55-72

Operating mode:

from 8.00 to 13.00 and from 14.00 to 17.00 on weekdays

hotline: +375 (1772) 5-55-72

VIII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца

Monday, 28 May 2018

VIII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца суайчыніка - мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу, адбыўся ў чарговы раз 26 мая 2018г. у аг.Багданаве на радзіме славутага мастака.

У конкурсе – пленэры ўдзельнічалі 38 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 5 юных мастакоў з ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”, і 3 удзельнікі з сярэдняй школы №1 г.Воложына,  6 удзельнікаў з гімназіі ім.Фердынанда Рушчыца з г. Рудамін (Вільнюскі раён) і 3 удзельнікі з г. Мінска школы – студыі мастацтваў.

Усе ўдзельнікі пленэра наведалі фамільнае захаванне сям,і Рушчыцаў, усклалі кветкі.

Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».

Адкрыў конкурс-пленэр “Зямля і неба Фердынанда” старшыня журы конкурса ім.Ф.Рушчыца – член творчага саюза мастакоў Расіі Уладзімір Рыгоравіч Сайко.

Цікавую і займальную прэзентацыю «Жыццё і творчасць Ф.Рушчыца» падрыхтавалі вучаніцы ДУА “Вішнеўская дзцячая школа мастацтваў” Крымоўская Вікторыя і Камінская Любоў.

Затым на працягу некалькіх гадзін юныя канкурсанты мастацкага пленэра малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у  Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця такога прыгожага кутка.

Пленэр конкурс праводзіўся ў дзьвух узроставых катэгорыях “малодшая і старэйшая”.

Першае месца ў старэйшай катэгорыі на конкурсе-пленэры артымала работа Эдыты Красовска з гімназіі  ім. Фердынанда Рушчыца з г. Рудамін (Вільнюскі раён) у малодшай катэгорыі лепшай прызнана работа Грынь Кацярыны, з Гародзькаўскага філіяла ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў»; два другіх месцы падзялілі Камінская Любоў з ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў” і Рудовіч Ангеліна з ДУА «Ракаўская сярэдняя школа»; два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі Даманскай Марыі з Валожынскай сярэдняй школы №1 і Ярковіч Яну з г. Мінска школа - студыя мастацтваў.

Прызы ад сузаснавальніка мерапрыемства ГА «Польска Мацеж Школьна» ўручыла старшыня Ала Аляксандраўна Макарэвіч.

Лаурэатам і дыпламантам конкурса ўручаны дыпломы і сувеніры ад аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.

Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве, дзе будуць выстаўлены ў музеі, зал якога знаходзіцца у будынку Багданаўскага філіяла ДУА “Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў”.

Дырэктар ДУА «Вішнеўская

дзіцячая  школа мастацтваў»                        А. К.Каравайская