Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя абітурыенты!

31.05.2019

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама прапануе заключыць мэтавыя дагаворы, якія гарантуюць ільготы пры паступленні ва ўсе вядучыя аграрныя ВНУ рэспублікі (УА “Віцебская ордэна “Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”, “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”, “Гродзенскі аграрны ўніверсітэт”, “Беларускі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”, “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт”), у працэсе вучобы, а таксама пры размеркаванні.

Так, напрыклад, залічэнне “мэтавікоў” ажыццяўляецца па асобным конкурсе. Кожнаму “мэтавіку” будзе выплачвацца, акрамя дзяржаўнай, яшчэ адна дадатковая стыпендыя ў тым жа памеры, што і асноўная, гарантаваны інтэрнат і наступнае размеркаванне ў сельскагаспадарчыя арганізацыі Валожынскага раёна.

Перад працуючымі дыпламаванымі спецыялістамі адкрываюцца добрыя перспектывы. На працягу першых двух гадоў устанаўліваецца даплата ў памеры дзвюх тарыфных ставак першага разраду, у наступныя тры гады – у трохразовым памеры тарыфнай стаўкі першага разраду. Маладым спецыялістам прадастаўляецца жыллё.

Заключыць мэтавы дагавор можа любы выпускнік як з сельскай, так і гарадской школы, а таксама тыя, у каго ўжо ёсць сярэдняя спецыяльная адукацыя па патрэбных прафесіях.

Жадаючым заключыць мэтавыя дагаворы трэба звярнуцца ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валожынскага райвыканкама або ў аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама (г. Валожын, пл. Свабоды, 2, каб. 115 або па тэл.: 8-01772 55603, 55652).

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
http://volozhin.gov.by/ru/aktualnaya-informatsiya/item/6676-pavazhanyya-abituryenty#sigProId67b5c62e9f