Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Увага – дзеці!»

31.05.2019

31 мая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Увага – дзеці!”

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. У бягучым годзе назіраецца зніжэнне аварый з непаўналетнімі.

З пачатку 2019 года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны 11 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 16 – траўміраваныя. На тэрыторыі Валожынскага раёна ДТЗ з удзелам дзяцей не зарэгістраваны, аднак за 12 месяцаў 2018 года зарэгістраваны 3 ДТЗ, дзе 2-е дзяцей-пасажыраў загінулі і 5 – атрымалі траўмы.