Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

COVID-19. Важная информация!

Решение Минского областного исполнительного комитета 13.11.2020 № 982 Об утверждении Комплексного плана

КОМПЛЕКСНЫЙ ПЛАН санитарно-противоэпидемических мероприятий, направленных на предотвращение возникновения и распространения инфекции COVID-19 в Минской области в 2020 – 2021 годах

Рекомендации по минимизации риска возникновения и распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, при осуществлении деятельности в области общественного питания

Рекомендации по минимизации риска возникновения и распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, при осуществлении деятельности в области торговли и бытового обслуживания населения

Рекомендации по минимизации риска возникновения и распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, при осуществлении деятельности в области общественного питания

Рекомендации по минимизации риска возникновения и распространения инфекции, вызванной коронавирусом COVID-19, при осуществлении деятельности в области торговли и бытового обслуживания населения


Асцерагацца віруса – гэта нармальна

Урач-эпідэміёлаг ЦРБ Таццяна Генадзьеўна ТУРПАКОВА была адным з першых медыкаў Валожыншчыны, хто яшчэ напрыканцы мінулага года прадбачыў распаўсюджанне каранавіруснай інфекцыі ў нашых шыротах. Менавіта яе здольнасць пранікнуць у сутнасць праблемы і ўменне дастукацца да сэрцаў і розумаў калег дазволілі калектыву райбальніцы граматна падрыхтавацца да сустрэчы з COVID-19.

Таццяна Генадзьеўна з’яўляецца актыўным прапагандыстам адэкватных паводзін у складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Вопытны ўрач не аднойчы заклікала жыхароў раёна, у тым ліку і праз нашу газету, выконваць нескладаныя правілы, што прадухіляюць заражэнне. Аднак, на жаль, пачулі яе далёка не ўсе. У пачатку пандэміі вельмі многія не хацелі верыць у небяспеку. Маскі не насілі, дыстанцыю не вытрымлівалі, рукі не апрацоўвалі. Таму часовы інфекцыйны шпіталь не пуставаў. Летам сітуацыя стала менш напружанай, і грамадзянам падалося, быццам “карона” адступіла. А, між іншым, доктар Турпакова яшчэ вясной, калі першая хваля інфекцыі толькі стала затухаць, ва ўсю пачала “біць у званы” наконт узнікнення другой хвалі. Яна раілася са спецыялістамі на ўзроўні вобласці і рэспублікі, чытала публікацыі справаздач Сусветнай арганізацыі здароўя, рабіла пэўныя высновы і сцвярджала: сезон восень-зіма адносна захворвання на вірусную інфекцыю будзе цяжкім. Не памылілася. Людзі хварэюць часцей і больш цяжка. Да таго ж павялічылася і колькасць бессімптомных выпадкаў, небяспечных тым, што чалавек, лічачы сябе здаровым, не ізалюецца і становіцца разносчыкам віруса.

Пра тое, каб рэальна сустрэцца для інтэрв’ю, у нас з Т. Г. Турпаковай не было нават гаворкі. Яна з ранку да вечара на працы. Таму нават для тэлефоннай размовы змагла выдзеліць літаральна некалькі хвілін. Вось, што расказала нам эпідэміёлаг:

“Спрагназаваць тэрмін завяршэння пандэміі зараз складана, хаця я ўпэўнена: да лета абстаноўка стабілізуецца, палепшыцца псіхалагічны фон. Справа ў тым, што меркаванні быццам паступова мяняюцца якасці самога віруса, ён слабее, а да вясны ў пэўнай ступені сфарміруецца калектыўны імунітэт, пакуль важкіх падстаў не маюць. Уся надзея на магчымы эфект ад дзеяння вакцын.

Што маем сёння? Зараз яшчэ ідзе рост. Мы з трывогай чакалі наслаення COVID-19 і сезонных вострых рэспіраторных захворванняў. Здаецца, каранавірус “праглынуў” ВРІ, іх у дадзены момант мала. Пра грып таксама пакуль не бяруся гаварыць. Каб сустрэць яго ва ўзбраенні, мы зрабілі ўсё магчымае. У нас у раёне вакцынаваны 12484 чалавекі (больш за 40%). Гэта добрая лічба. Яна дазваляе спадзявацца на стварэнне сярод жыхароў раёна значнай праслойкі з трывалым імунітэтам.

Што тычыцца парад адносна таго, каб не заразіцца каранавірусам, тут нічога новага. Усе без выключэння абавязаны насіць маскі. На шчасце, на ўзроўні губернатара вобласці прынята адпаведнае рашэнне. Важна таксама апрацоўваць рукі, выконваць правілы дыстанцыравання, а ў выпадку заражэння – самаізаляцыя. Скажу проста: без крайняй патрэбы лепш нікуды не хадзіць.

Мы ўсе стаміліся. І фізічна, і псіхалагічна. У грамадстве і сярод медыкаў адчуваецца пэўная нервовасць. Мне, напрыклад, даволі цяжка падаўляць у сабе раздражняльнасць адносна грамадзян, якія нават зараз, пры такой колькасці захварэўшых, працягваюць паводзіць сябе бяспечна. Калі бачу, як у магазінах не прытрымліваюцца дыстанцыі, заўсёды абураюся. Хацелася б дастукацца да ўласнікаў гандлёвых кропак, каб яны па-сапраўднаму наладзілі работу з персаналам. Дарэчы, кожны з нас павінен не саромецца рабіць заўвагі тым, хто груба парушае правілы. Калі прадавец выкладвае тавар, ссунуўшы ахоўны сродак на падбародак, яна сапраўды ні на каго не дыхае і не кашляе, але ў гэты момант сліна можа трапіць на тавар, а на ім вірус захоўваецца па некалькі дзён. Заўважыла, у некаторых магазінах прадаўцы самі правакуюць грамадзян на парушэнне дыстанцыі, заклікаюць да касы іншага пакупніка, калі ад яе яшчэ не адышоў папярэдні. Усё гэта – не дробязі. У нашай сённяшняй сітуацыі дробязей увогуле быць не можа. І альтэрнатыўнай думкі (маю на ўвазе меры перасцярогі) таксама існаваць не павінна. Мяне проста паранілі словы прадаўца ў адным з магазінаў. Дзяўчына (гандлюе касметыкай) заявіла, што мае ўласную думку адносна таго, патрэбна насіць маску ці не. Калі я пацікавілася яе адукацыяй, адказала, што скончыла 11 класаў… Скажу так: невукі няхай цешаць сябе думкай, быццам маюць права разважаць наконт такіх, выключна навуковых рэчаў. А вось адэкватная частка грамадства проста абавязана паступаць правільна і не проста ігнараваць тых, да каго нават зараз “не даходзіць”, а патрабаваць выконваць правілы, не спыняцца перад тым, каб звяртацца са скаргамі да кіраўніцтва арганізацый і ў РЦГіЭ. Лаяльнасць да людзей, якія “ўносяць” значны ўклад у пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі, не інтэлігентнасць і не талерантнасць, а злачынная абыякавасць. Улічваючы ўсе наступствы жыццядзейнасці віруса ў грамадстве за апошні год, адчуванне страху (не панікі!) – гэта нармальна. А вось паводзіны асобных “аптымістаў” – падстава для абурэння.”

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

12 11 20 10 7

12 11 20 10 8

12 11 20 10 9

12 11 20 10 4

12 11 20 10 6

12 11 20 10 3

12 11 20 10 2

Последнее изменение 27.11.2020