Интернет-ресурсы

Пятница, 19 Май 2017 09:51

Піянерыі – 95!

Сёння спаўняецца 95 гадоў піянерскаму руху. Зараз у раённай піянерскай арганізацыі налічваюцца 1429 хлопчыкаў і дзяўчынак. Раённым саветам ГА БРПА вядзецца мэтанакіраваная выхаваўчая работа. Дзеці актыўна ўдзельнічаюць у цімураўскім руху, праводзяць акцыі “Ветэран жыве побач”, “Ніхто не забыты”, “Дом без адзіноты”, “Парасон дабра”, “Цімураўскія зоркі”.

Па традыцыі, клопатам піянераў застаецца збор другаснай сыравіны. У сучасных умовах гэта справа праходзіць пад дэвізам “Наша піянерская праца табе, Айчына”.

Сёлета мы далучыліся і да экалагічнай акцыі “Адновім лясы Беларусі”. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання ў раёне прайшла гульня “Зарнічка”. Педагогі-арганізатары школ удзельнічалі ў конкурсе “Суперважаты”. Сярод лепшых педагогаў-арганізатараў хацелася б адзначыць С.Б. Макоўскую з СШ № 2 і Я.С. Ярота з СШ № 1 райцэнтра.

У гэтыя святочныя дні ў нашым раёне прайшлі мерапрыемствы па прыёме ў рады піянерыі. 14 мая на плошчы Свабоды ў Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага адбылася ўрачыстасць, падчас якой 12 акцябрат з СШ № 1 г. Валожына сталі піянерамі. 16 мая лепшым акцябратам раёна чырвона-зялёныя гальштукі павязалі ля Кургана Славы на свяце піянерскай дружбы “95 слаўных гадоў піянерыі” намеснік старшыні Мінаблвыканкама В. І. Сірэнка  і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Г. М. Казак. Сярод новых піянераў – Ганна Санюковіч, Арцём Грынявецкі, Павел Галабурда, Дар’я Сак з СШ № 1 г. Валожына. У той жа дзень Ульяна Смірнова і Іна Стасяловіч з СШ № 2 у складзе зборнай каманды перамаглі ў квэст-гульні. Валожыншчына прадставіла тэматычныя пляцоўкі – "Стоп-кадр" (стэнды для фатаграфавання), "Арт-рум", дзе піянерам вобласці прапаноўвалася зрабіць магніты ў выглядзе сонца і рамонкаў з чырвона-зялёным гальштукам. Таксама ўсім жадаючым наносілі на шчокі арт-грым у выглядзе беларускай сімволікі.

Уладзіслаў Байсаў з Вішнеўскай СШ атрымаў Ганаровую грамату Упраўлення адукацыі аблвыканкама за актыўную дзейнасць у піянерскай арганізацыі і перамогу ў рэспубліканскім конкурсе "Ніколі не забудзем: унукі аб вайне". Адзначана работа і педагога-арганізатара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі А. У. Трацэўскай.

Мы шчыра віншуем ветэранаў піянерскага руху, былых старшых піянерскіх важатых і ўсіх тых, хто прайшоў школу піянерскага жыцця. Няхай працягваецца сувязь пакаленняў і захоўваюцца лепшыя традыцыі.

Інфармацыя прадастаўлена цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі

Прочитано 22 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://volozhin.gov.by/ru/home/novosti-regiona/item/2605-piyaneryi-%E2%80%93-95#sigProGalleriacff63935af

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.