Интернет-ресурсы

Вторник, 12 Сентябрь 2017 12:08

СПЯШАЮЦЦА РАБІЦЬ ДАБРО

Працягваюцца мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі “У школу разам” Таварыства Чырвонага Крыжа.

Старшыня раённай структуры Антаніна Уладзіміраўна Трацэўская разам з валанцёрамі – маладымі спецыялістамі ЦТДіМ Паўлам Аляксандравічам Ляшчынскім і Іванам Генадзьевічам Міхеткіным – наведалі сацыяльны прытулак. Сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, што часова выхоўваюцца тут, сямёра школьнікаў. Менавіта яны атрымалі абутак, адзенне, канцылярскія тавары. На набыццё гігіенічных сродкаў установе перададзена 100 рублёў. Дапамога ў выглядзе 70 рублёў аказана цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання.

Грошы былі сабраны ў спецыяльную скарбонку Чырвонага Крыжа з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў. Значны ўклад у высакародную справу ўнесла гаспадыня магазіна “Люстэрка” Святлана Іванаўна Бычкоўская. Менавіта яна прадаставіла найбольшую колькасць якасных і карысных рэчаў. Традыцыйна ўважлівымі да дабрачынных акцый застаюцца гаспадары магазінаў “Вясёлка”,  “Максім”, а таксама “Аўтазапчасткі” па вул. Савецкай.

У рамках гэтай жа акцыі актывісты грамадскай арганізацыі змаглі падтрымаць матэрыяльна семярых навучэнцаў сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Цікава, што большасць з іх з’яўляюцца валанцёрамі Чырвонага Крыжа.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Прочитано 25 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.