Интернет-ресурсы

Вторник, 12 Сентябрь 2017 15:32

СВЯТКАВАЛІ РАЁННЫЯ ДАЖЫНКІ

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да галоўнага свята ў працоўным календары хлебаробаў, прайшло ў цэнтральнай сядзібе СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз" – гаспадарцы, дзе дасягнуты ўнушальны паказчык па валавым зборы зерня ў 5745 тон. Як адзначыў, выступаючы з вітальным словам, старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, ганарыцца сёння сапраўды ёсць чым. Валожынскія рупліўцы, нягледзячы на выпрабаванні прыроды, сабралі каля 70 тысяч тон хлеба – на 9 тысяч тон больш, чым летась. Удвая больш у параўнанні з мінулым годам атрымалі і рапсу – 6354 тоны.

Радасць паспяховай стваральнай працы раздзялілі і ганаровыя госці мерапрыемства – старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Аксёнавіч Лабушаў, начальнік аддзела гарадской гаспадаркі  адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Іна Мікалаеўна Бунец, дырэктар УП "Рамаўтадар" гэтага ж раёна Аляксандр Пятровіч Ярошык, генеральны дырэктар УП "Мінскаблгаз" Юрый Віктаравіч Кукліцкі.

"Хвала рукам, што пахнуць хлебам" – гэтым пацверджаным жыццём лейтматывам было прасякнута ўсё свята. На сцэну пад гучныя апладысменты залы падымаліся героі сёлетняга жніва, чые рупнасць, працавітасць уражваюць. З рук кіраўніка раённай вертыкалі ўлады заслужаныя ўзнагароды атрымалі кіраўнік СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз" Генадзь Уладзіміравіч Бычкоўскі: яго гаспадарка прызнана пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў зерневых і зернебабовых культур. Сярод камбайнерскіх экіпажаў першае месца заняў працоўны дуэт КСУП "Пяршаі-2014" у складзе А. І. Жамоздзіка і В. А. Адамовіча. Другое і трэцяе прысуджаны іх калегам-"аднапалчанам" Р. П. Салаўёву і А. С. Пачыкоўскаму, а таксама А. С. Клімовічу і А. С. Ткачэнку.

Лепшымі сярод маладых камбайнераў сталі браты Я. В. і П. В. Палешчукі, якія кожны на сваім агрэгаце шчыравалі на палетках ТАА "Тарасава", і падбярэзскі экіпаж у складзе Ю. М. Рагачэвіча і А. Л. Рагачэвіча. Сярод вадзіцеляў прызнаны пераможцамі А. Г. Русіновіч з Сакаўшчыны, Г. Г. Пальчэўская з Багданава і пяршайскі руплівец Ю. М. Маркевіч. Праявілі сябе на сёлетняй уборцы і маладыя аўтамабілісты – браты С. А. і А. А. Голубы з КСУП "Пяршаі-2014" і А. Э. Пратасевіч з Бабровічаў.

Напружанай была праца і аператараў зернесушыльных установак. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі А. У. Сак з ААТ "Агра-Дубінское", А. В. Раманчык з ТАА "Тарасава" і У. Ц. Бойка з СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз". Лепшым сярод галоўных аграномаў прызнаны В. П. Трус з ААТ "Багданаўскае", а пераможцам  сярод галоўных інжынераў стаў В. С. Буйноўскі з гэтага ж сельгаспрадпрыемства.

У час мерапрыемства адбыўся шэраг іншых прыемных момантаў, гучалі словы глыбокай падзякі за вопыт, майстэрства і сапраўдную адданасць няпростай прафесіі хлебароба. Стваралі святочную атмасферу вакальнымі і гумарыстычнымі нумарамі артысты раённага Цэнтра культуры і Івянецкага ГПДК, калектывы мастацкай самадзейнасці. Трэба адзначыць, што музыка гучала не толькі ў памяшканні: на вуліцы таксама было весела сэрцу і душы. Клікалі да сябе арганізатары імправізаваных падворкаў з выставамі харчовай, прамысловай і рамесніцкай прадукцыі, гучалі народныя песні. Для ўсіх жадаючых вытворцы наладзілі дэгустацыю, дзе знайшлося месца мясным, малочным, кулінарным шэдэўрам, карыснаму льняному алею... Адным словам, восеньскія дні пацвердзілі: будзем і з хлебам, і з добрым настроем!

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Прочитано 31 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://volozhin.gov.by/ru/home/novosti-regiona/item/3056-svyatkavali-rayonnyya-dazhynki#sigProGalleria1ed76a3ed4

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.