Интернет-ресурсы

Вторник, 14 Ноябрь 2017 17:57

Нашы дзеці

Нашы дзеці У ліпені быў аб’яўлены адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. Уладальнікі першых трох прызавых месцаў атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі. Па матэрыялах БелТА

Да конкурсу далучыліся і навучальныя ўстановы раёна. Свае работы на азначаную тэматыку школьнікі даслалі на адрас аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кампетэнтнаму журы вызначыць лепшых было складана. Мяркуйце самі.

АЛЕ Ў ВЫНІКУ ПЕРАМОЖЦЫ ЎСЁ Ж БЫЛІ ВЫБРАНЫ

1-е месца: Сямён Шырвель, 13 гадоў, вучань ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа» Выбіраючы талісман II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, спыніўся на адным з сімвалаў нашай радзімы. Бусел – птушка, якая прыносіць радасць, шчасце, багацце і росквіт, лічыцца духам-захавальнікам сям’і і здароўя. Сямён назваў яго “BY win” (на перамогу), дзе win – выйграць, BY – код краіны.

2-е месца: Ілля Барысевіч, 11 гадоў, вучань 6 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына» Ілля таксама абраў у якасці талісмана бусла і назваў яго «Пераможнік» – вястун яркіх перамог. Бусел – птушка Беларусі, якая як сімвал II Еўрапейскіх гульняў адлюстроўвае імкненне ўсіх спартсменаў да вышынь і перамог. Мноства яркіх фарбаў сімвалізуе тое, што кожны чалавек можа зрабіць сваё жыццё больш яркім, цікавым і незабыўным.

2-е месца: Кацярына Скрундзь, 11 гадоў, Пяршайскі НПК

3-е месца: Вераніка Бобрык, 12 гадоў, вучаніца 7 «А» класа ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына» Назва талісмана – «Крылатая абаронца». Беларусь славіцца багатай фаўнай. Кожны горад у рэспубліцы мае свой сімвал-птушку. Сава – прыгожая начная птушка, што характарызуецца смеласцю, спрытам, дакладнасцю, уважлівасцю. Гэтыя якасці неабходны кожнаму спартсмену, які жадае атрымаць перамогу.

Прочитано 17 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.