Интернет-ресурсы

Вторник, 14 Ноябрь 2017 18:06

ПЕРАПІС – АКЦЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ

Праз два гады ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь” і з мэтай садзейнічання буйнамаштабнай дзяржаўнай акцыі на Валожыншчыне рашэннем райвыканкама створана часовая камісія.

Асноўная яе задача – забеспячэнне зладжаных дзеянняў органаў мясцовай улады і аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з выкананнем работ, што ў абавязковым парадку павінны быць завершаны ў належныя тэрміны.

Важным этапам падрыхтоўкі з’яўляецца праверка адраснай гаспадаркі, якая распачата ў бягучым годзе на тэрыторыі раёна. Землеўпарадкавальнай службе даручана да 1 сакавіка 2018 года прыняць меры па ўдакладненні пераліку і межаў населеных пунктаў раёна і ініцыяваць пры неабходнасці змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання (уключаючы змяненні межаў населеных пунктаў), ажыццявіць падрыхтоўку і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку дакументаў, якія неабходны для регістрацыі і ўліку (упарадкавання) адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Да 1 красавіка 2018 года аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, жылкамунгас, Івянецкі пасялковы і сельскія выканаўчыя камітэты абавязаны забяспечыць устаноўку ці абнаўленне аншлагаў з назвамі вуліц, таблічак з указаннем нумароў дамоў, пад’ездаў, кватэр у райцэнтры, г. п. Івянец, сельскіх населеных пунктах. Што тычыцца прыватнага сектара, тут адказнасць за парадак у дадзеным кірунку нясуць уладальнікі будынкаў.

Як адзначыла начальнік аддзела статыстыкі райвыканкама Г. Э. Малажавая, сёння пытанне нумар адзін – растлумачыць насельніцтву важнасць гэтай справы. Кожнаму з нас патрэбна ўсвядоміць адказнасць за яе. Неабходна разумець: перапіс – дзяржаўная справа, перапісчык – афіцыйны прадстаўнік, на якога ўскладзены пэўныя абавязкі. Таксама грамадзяне павінны ведаць, што чалавек, які прыме ад іх інфармацыю, дае падпіску аб яе нераспаўсюджванні, таму яму можна з поўным даверам адказваць на кожнае пытанне.

Дарэчы, перапіс 2019 года будзе мець некаторыя асаблівасці. Упершыню плануецца стварыць стацыянарныя ўчасткі, на якія можна будзе наведацца тым, хто па нейкай прычыне не хоча, каб у дом прыходзіў чужы чалавек. З гэтай жа мэтай інтэрнэт-карыстальнікам прадаставяць магчымасць запоўніць апытальнік на сайце Белстата. Пералік пытанняў апублікуюць пазней, але ўжо сёння вядома: сярод іх будуць такія, што раней не выкарыстоўваліся падчас перапісаў. Напрыклад, рэспандэнтам прапануюць падзяліцца інфармацыяй аб вытворчасці сельгаспрадукцыі ва ўласнай падсобнай гаспадарцы.

З мэтай апрабавання арганізацыйных мерапрыемстваў, якія павінны прайсці на высокім узроўні, у кастрычніку бягучага года ў Маладзечанскім раёне праведзены пробны перапіс. У ходзе акцыі апытаны 14683 чалавекі, ці 97,9% ад запланаванай колькасці.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Прочитано 24 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.