Интернет-ресурсы

Вторник, 14 Ноябрь 2017 18:07

РАСЦЕ І МАЦНЕЕ ПРАФСАЮЗ

На мінулым тыдні ў актавай зале аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прайшоў Савет раённага аб’яднання прафсаюзаў. У прэзідыум былі абраны старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў В. Т. Маліноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі і тыя, хто стаіць у авангардзе раённага прафсаюзнага руху: Вераніка Загорская, Віктар Гідлеўскі, Тамара Яныш. Больш за 60 старшынь “пярвічак” прадстаўлялі на форуме свае арганізацыі і прадпрыемствы.

Са справаздачным дакладам выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў В. В. Загорская. Вераніка Віктараўна пастаралася закрануць усе аспекты, на якія сёння распаўсюджваецца сфера ўплыву арганізацыі. У першую чаргу гэта, як вядома, абарона правоў і законных інтарэсаў працуючага чалавека. Усе, хто летась прымаў удзел у такім мерапрыемстве, адзначылі: за год прафсаюзы зрабілі значны крок наперад. У Калектыўных дагаворах з’явілася больш канкрэтыкі ў дачыненні да маральнага і матэрыяльнага заахвочвання работнікаў, агавораны метады падтрымкі асобных катэгорый, напрыклад, маладых спецыялістаў.

Наступныя дакладчыкі, старшыні пярвічак, расказалі больш падрабязна, чым жывуць, як імкнуцца стварыць у калектывах спрыяльную для працы і адпачынку абстаноўку. Так, у РУП “Валожынскі жылкамунгас” пры падтрымцы прафсаюза ліквідавана цякучка кадраў, іх спартыўная каманда ў вобласці ўваходзіць у дзясятку лепшых сярод калег, на высокім узроўні арганізавана культурна-масавая работа: іх самадзейныя артысты займаюць першыя месцы ў разнастайных конкурсах, з поспехам выступаюць на сталічнай сцэне, рэгулярна бываюць у тэатрах і на канцэртах, актыўна падарожнічаюць.

У СШ № 1 г. Валожына прафсаюзная арганізацыя нешматлікая. Аднак і тут кіпіць работа: даплаты атрымліваюць маладыя спецыялісты за здымныя кватэры, работнікі з нізкімі заробкамі, на культмасавую работу выдзяляецца да 60 працэнтаў прафсаюзных грошай.

Па выніках работы за год лепшыя пярвічкі атрымалі Ганаровыя граматы. Як зазначыў старшыня Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў В. Т. Маліноўскі, раён можа ганарыцца такімі актывістамі, як Аляксандр Сцяпанавіч Бяляўскі (РУП “Валожынскі жылкамунгас”), Ніна Яўгеньеўна Радына (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), Таццяна Іванаўна Трунова (ДЛГУ “Валожынскі лясгас”), Вольга Георгіеўна Косік (СШ № 1 г. Валожына).   

Напрыканцы мерапрыемства на сцэну падняліся школьнікі, якія перамаглі ў конкурсе малюнка пад дэвізам “Мая будучыня – бяспечная праца маіх бацькоў!”. З рук загадчыка сектара працоўных адносін Г. М. Траскевіча граматы і памятныя падарункі атрымалі Мілана Рэут з гімназіі, вучаніца Багданаўскай СШ Любоў Камінская, вучаніца Пугачоўскай СШ Кацярына Майсевіч.

Савет закрануў шмат важных пытанняў, вызначыў прыярытэты на будучыню. Сярод важнейшых момантаў хочацца адзначыць тое, што прафсаюзы будуць хадайнічаць, каб наступны год у Рэспубліцы Беларусь стаў Годам чалавека працы.

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

Прочитано 24 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://volozhin.gov.by/ru/home/novosti-regiona/item/3297-rastse-i-matsnee-prafsayuz#sigProGalleria1e11198c16

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.