Интернет-ресурсы

Среда, 07 Март 2018 10:34

НА ЎСТАНОВАЧНАЙ СЕСІІ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ 28-ГА СКЛІКАННЯ АБРАНЫ НОВЫ КІРУЮЧЫ СКЛАД

0703201801У мінулую пятніцу ў райвыканкаме прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў новага, 28-га склікання. У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, а таксама нядаўна абраная на пасаду старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ. Старт мерапрыемству дала старшыня раённай выбарчай камісіі Людміла Аляксандраўна МАХНІЦКАЯ.

Старшыня райвыканкама агучыў галоўнае патрабаванне да работы на гэтай адказнай пасадзе: тут павінен працаваць чалавек з вялікім вопытам кіраўніка і арганізатара, гатовы прыкласці ўсе намаганні для хуткага вырашэння актуальных і вострых пытанняў жыцця раёна. Мікалай Анатольевіч выказаў спадзяванне, што сумесная дзейнасць мясцовай улады і народных абраннікаў у сённяшнім складзе будзе гэтак жа цвёрда акцэнтавана на паляпшэнне ўмоў жыцця людзей. Пасля тайнага галасавання і агучвання яго вынікаў Пётр Іосіфавіч Бібік – ужо як кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна – падзякаваў за аказаны давер і запэўніў, што пастаўленыя задачы будуць выконвацца няўхільна і мэтанакіравана.

Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады адзначыў Падзякай райвыканкама і плённую працу на карысць Валожыншчыны і яе жыхароў С. Ф. Глінскага, які ўзначальваў прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання падчас мінулага склікання. Вопыт Сяргея Францавіча застанецца запатрабаваным і на пасадзе намесніка старшыні раённага Савета дэпутатаў.

Падчас сесіі былі ўтвораны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў. Камісію па мясцовым кіраванні і самакіраванні ўзначаліла Іна Раманаўна Яновіч, камісію па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы, бюджэту, эканомікі і сферы вытворчасці – Віктар Зянонавіч Падгайскі, камісію па пытаннях аграпрамысловага комплексу, развіцці асабістых падсобных гаспадарак, будаўніцтве і экалогіі – Дзмітрый Мар’янавіч Протас і камісію па адукацыі, культуры, ахове здароўя, сацыяльным забеспячэнні, справах ветэранаў і моладзі – Алена Іванаўна Клачко.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Прочитано 368 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.