Интернет-ресурсы

Среда, 07 Март 2018 10:35

НА СВЯЦЕ ПРАЦЫ ВІТАЛІ ЛЕПШЫХ!

Падвядзенне вынікаў работы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, віншаванне лепшых працаўнікоў Валожыншчыны за мінулы год – падзея для раёна заўсёды нетрывіяльная. Запамінаецца яна радаснымі ўсмешкамі ўзнагароджаных, гарачымі апладысментамі, якія заслужана гучаць у гонар сённяшніх, сучасных «стаханаўцаў» – валявых, мужных, самааддана ўлюбёных у сваю справу людзей, што ў літаральным сэнсе рухаюць нашу малую радзіму да новых вытворчых вяршынь, узбагачаюць яе аграрны, прамысловы, сацыяльны патэнцыял новымі дасягненнямі... Каб павітаць лепшых з лепшых на сцэне кінатэатра «Юнацтва», на запрашэнне старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Астрэйкі адгукнуліся першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч Макар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч Маркевіч, колішні кіраўнік Валожыншчыны Валянцін Іванавіч Малішэўскі, паважаныя госці са Стаўбцоўскага і Дзяржынскага раёнаў.

Мерапрыемства пачалося на ўзнёслай ноце ўслаўлення залатых рук людзей, якія песцяць зямлю-карміцельку, без астатку дораць ёй сілы і веды, а потым збіраюць шчодрыя ўраджаі. Гучала хвала і тым, хто шчыруе на прамысловай ніве, ладзіць адукацыйны працэс, лечыць пацыентаў, развівае культурныя традыцыі краю, прадае тавары, аказвае камунальныя і бытавыя паслугі насельніцтву... Ніводная сфера жыццядзейнасці Валожыншчыны не засталася абдзеленай увагай улады.

Кіраўнік раённай вертыкалі ў сваёй прамове адзначыў важкі ўклад кожнага чалавека ў агульны рэзультат. Летась гаспадаркамі выпушчана валавой прадукцыі на суму 96 мільёнаў рублёў, прамысловымі прадпрыемствамі – на 21 мільён. Адзначаны і рост заработнай платы. У лік самых важных дасягненняў мінулага года варта аднесці завяршэнне будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу, разгортванне работ па мадэрнізацыі сістэмы гарачага водазабеспячэння ў райцэнтры, праектаванне будаўніцтва дзіцячага садка ў гарпасёлку Івянец на 240 месцаў... За ўсімі гэтымі падзеямі стаіць нястомная праца і сённяшняга пакалення, і тых, хто некалі закладваў фундамент трывалай вытворчай базы, якую нам прадстаіць умацоўваць і развіваць далей. Мікалай Анатольевіч не толькі ўзгадаў імёны ветэранаў працы, але і выканаў яшчэ адну прыемную місію – павіншаваў з 70-годдзем і ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама нашаму знакамітаму земляку Сяргею Сяргеевічу Маляўскаму за шматгадовую плённую працу на карысць радзімы і яе жыхароў.

Цырымонія ўзнагароджання лепшых па прафесіі таксама была маштабнай. Дыпломы і грашовыя прэміі атрымалі ў той дзень 46 чалавек. На раённую Дошку гонару занесены 5 арганізацый і 16 новых прозвішчаў.

                                     Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Прочитано 267 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://volozhin.gov.by/ru/home/novosti-regiona/item/3770-na-svyatse-pratsy-vitali-lepshyh#sigProGalleriaf3fe17bf4f

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.