Интернет-ресурсы

Пятница, 13 Апрель 2018 14:34

АТРЫМАЛІ ЗАРАД БАДЗЁРАСЦІ

 

Упершыню раённая спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту прайшла ў памяшканні новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, а таму ўключыла ў сябе і спаборніцтва па плаванні, чаго раней ніколі не было.

Падчас пастраення старшыня М. М. Рабцаў уручыў пасведчанні членаў Беларускага грамадскага аб'яднання "Ветэраны фізічнай культуры і спорту" М. Я. Мацюшка, А. Н. Цаюну, А. Л. Княжэвічу. Цяпер у раённай арганізацыі налічваюцца 55 чалавек, і яна з’яўляецца адной з самых масавых у Мінскай вобласці.

Большасць ветэранаў фізічнай культуры і спорту Валожыншчыны прынялі ўдзел у спартакіядзе, якая ўключыла ў сябе шэсць розных этапаў. Кожны з удзельнікаў стараўся паказаць найлепшыя вынікі. Было зразумела, што і ў паўсядзённым жыцці яны надаюць спорту вялікую ўвагу, падтрымлівавюць сваю фізічную форму.

У кожным відзе спаборніцтваў кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў. У дартсе лепшым сярод мужчын быў А. Н. Цаюн, сярод жанчын – Л. Д. Лысенка. У стральбе не было роўных В. С. Перапечу і В. М. Каваленка. У настольным тэнісе самага добрага выніку дасягнуў А. У. Лях.

З вялікай ахвотай спартсмены наведаліся ў басейн. Па плаванні лепшыя вынікі сярод мужчын у сваіх узроставых катэгорыях паказалі Г. А. Жалток, М. І. Мартуновіч і В. В. Ажарэльеў, а сярод жанчын – Л. Д. Лысенка і Г. Г. Іода.

Напрыканцы ветэранам фізічнай культуры і спорту давялося пазмагацца ў такіх інтэлектуальных гульнях, як рускія шашкі і шахматы. У іх пераможцамі сталі М. І. Шыян і В. В. Косік адпаведна.

Падчас спартакіяды панаваў не толькі дух саперніцтва, але  і адчуванне, што разам сабраліся блізкія людзі, гатовыя падтрымаць і прыйсці на дапамогу адзін аднаму. Кожны з удзельнікаў атрымаў зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Прочитано 38 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.