Интернет-ресурсы

Четверг, 14 Июнь 2018 16:15

І радасным, і трошкі сумным быў развітальны вальс выпускнікоў...

 

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў мінулую суботу на плошчы Свабоды райцэнтра. На яго запрасілі 157 выпускнікоў з 10 устаноў адукацыі Валожыншчыны.

На ўрачыстую цырымонію сабралася багата ўдзельнікаў і гледачоў. З вітальным словам перад выпускнікамі, іх бацькамі і педагогамі выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Ён павіншаваў прысутных з пачаткам новага этапу ў іх дарослым ужо жыцці, пажадаў высокага палёту, але разам з тым – не забываць малую радзіму, якая і дала крылы. Затым кіраўнік раённай вертыкалі ўлады выканаў ганаровую місію, узнагародзіўшы 22-х выпускнікоў устаноў адукацыі Валожыншчыны залатымі медалямі, Падзячнымі лістамі райвыканкама за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і выдатныя поспехі ў вучобе, а таксама грашовымі стыпендыямі. Падзякі атрымалі і таты, і мамы таленавітай моладзі, якіх разам запрашалі падняцца на раённую сцэну.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Крыкала ўручыла пасведчанні тром стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, а таксама ўзнагародзіла Падзякамі за дасягненне высокіх вынікаў у вучэбнай дзейнасці яшчэ 12 вучняў. З аналагічнай місіяй яе змянялі на сцэне начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі В. М. Адамовіч, старшыні райарганізацыі РГА «Белая Русь» А. І. Клачко, райаб’яднання прафсаюзаў В. В. Загорская, раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа А. У. Трацэўская, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ю. Ф. Лагуціна і старшыня раённай арганізацыі «Беларускага Саюза жанчын» Г. Ф. Рай.

Цудоўным момантам мерапрыемства стаў лёгкі і дружны палёт рознакаляровых паветраных шарыкаў – сімвалаў мар і памкненняў выпускнікоў. А завяршылася афіцыйная частка свята традыцыйным развітальным вальсам – велічным і шчымліва-кранальным...

Поспехі прыгажунь-выпускніц Івянецкай сярэдняй школы Ксеніі БІБІК і Марыі ГОЛУБ адзначаны Дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота аўтара і Настассі ЛЯВІНСКАЙ

Прочитано 215 раз

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://volozhin.gov.by/ru/home/novosti-regiona/item/4171-i-radasnym-i-troshki-sumnym-by%D1%9E-razvitalny-vals-vypuskniko%D1%9E#sigProGalleria7f591de5ab

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.