Интернет-ресурсы

Вторник, 10 Июль 2018 10:53

СУМНАЯ СТАТЫСТЫКА

 

    У Беларусі з пачатку года патануў 151 чалавек, з іх 13 дзяцей, у Мінскай вобласці – 15 чалавек, з іх адно дзіця. Для параўнання: за ўвесь мінулы год у краіне загінулі ў вадзе 126 нашых суайчыннікаў, з іх 9 дзяцей.

    На жаль, не абышла бокам сумная статыстыка і наш раён. 27 мая ў сажалцы на рацэ Альшанка ў Вішневе ўтапілася маладая жанчына, а 29 чэрвеня ў Заходняй Бярэзіне недалёка ад аграгарадка Гародзькі пры купанні патануў трынаццацігадовы хлопчык.

    У гэтай сувязі нагадаю ў чарговы раз некаторыя з асноўных правіл бяспекі на вадзе. Уменне добра плаваць не заўсёды з’яўляецца залогам бяспекі. Парадаксальна, але часцей за ўсё гінуць менавіта добрыя плыўцы. Вада не даруе бесклапотных адносін і саманадзейнасці. Аб гэтым неабходна пастаянна нагадваць дзецям, асабліва падлеткам, якія, на першы погляд, добра ўмеюць плаваць. Часта яны ладзяць заплывы на спрэчку, хто хутчэй ці далей, ныраюць на найбольшую глыбіню, затрымліваюць дыханне або адплываюць далёка ад берага, адкуль вярнуцца самастойна ўжо не могуць.

    Не купайцеся самі і не дазваляйце дзецям купацца і плаваць вечарам ці ноччу. У цемры можна лёгка страціць арыентацыю і заплысці занадта далёка ад берага. Ноччу просты спалох ператвараецца ў панічны страх – першую прычыну ўтаплення.

    Не купайцеся, ужыўшы алкаголь. Гэта асноўная прычына гібелі людзей на вадзе, якая даходзіць да 70% выпадкаў ад усіх трагедый.

    Падчас адпачынку ля вады асаблівую ўвагу неабходна надаваць дзецям. Нельга пакідаць малалетніх (якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту) без нагляду, а іх купанне і нават знаходжанне каля вадаёмаў павінна праходзіць толькі пад кантролем дарослых.

   Пастаянна нагадвайце дзецям аб недапушчальнасці гульняў на берагах вадаёмаў без нагляду дарослых, наладжвання разнастайных трамплінаў для нырання і тарзанак, купання ў забароненых месцах. Усё гэта – велізарная пагроза жыццю і здароўю.

Іван СУХАДОЛЕЦ,

старшынярайарганізацыі ТВВОД

Прочитано 141 раз

Погода в Воложине

© 2008 - 2013 Воложинский районный исполнительный комитет
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
222357, г.Воложин, пл. Свободы, 2, тел. 8 (017-72) 55-57-2

О САЙТЕ | КАРТА САЙТА | КОНТАКТ

Яндекс.Метрика

Разработка и поддержка сайта:
УП «Минская волна» , тел. (017) 222-23-53 
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.